У Горадні судзяць галоўнага рэдактара папулярнага гарадскога парталу Ігара Рэмзіка


1 кастрычніка ў судзе кастрычніцкага раёну Горадні адбылося судовае паседжанне з прычыны затрымання галоўна рэдактара NewGrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка).

Ігара Бублікава (Рэмзіка) затрымалі 27 верасня, пад час асвячэння пратэстнай акцыі. Сілавікі падыйшлі да Ігара, сарвалі з яго камізэльку з надпісам «Прэса», завялі ў мікрааўтобус.

Ігар Рэмзік – галоўны рэдактар NewGrodno.by.
Фота: «Белсат»

Журналіст правеў за кратамі больш за содні. Потым на яго склалі пратакол па арт. 23.34 КоАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

1 кастрычніка суддзя Алена Тоўсцік-Самойла адправіла на дапрацоўванне. На суд пусцілі толькі адну сведку, з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў суд не пускаюць асобаў, якія не маюць дачынення да судовых працэсаў.

Фота: «Белсат»

Наступнае судовае паседжанне адбудзецца 7 кастрычніка а 11 гадзіне.

AA belsat.eu

Стужка навінаў