Студэнт Гарадзенскага дзяржуніверсітэту памёр ад менінгіту


Корпусы Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту.
Фота: grsu.by

Навучэнец Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту 24 кастрычніка памёр ад менінгіту. Яшчэ ўчора студэнт, які вучыўся на фізіка-тэхнічным факультэце, прысутнічаў на парах.

Інфармацыю пра смерць belsat.eu пацвердзіў знаёмы памерлага. У сацыяльных сетках студэнт быў апошні раз раніцай чацвярга.

Тэлеграм-канал «Отчислено» адзначае, што студэнтам іншых факультэтаў заняткі, якія праходзілі ў корпусе факультэту, навучанне перанеслі ў іншыя карпусы. Таксама паведамляецца, што ім неабходна абавязкова наведаць паліклініку.

У Галоўным упраўленні аховы здароў Гарадзенскага аблвыканкаму сітуацыю не каментуюць. Чыноўнікі накіроўваюць у абласную інфекцыйную лякарню. У сваю чаргу ва ўстанове сёння кіраўніцтва недаступнае.

Вядома, што цягам дня ў Гарадзенскім універсітэце імя Яны Купалы сёння працуе медкамісія, якія бярэ аналізы на наяўнасць менінгакокавай інфекцыі ў студэнтаў. Інфармацыя пра тое, што будзе ўведзены карантын, не пацвярджаецца.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што сітуацыя пад кантролем. Прэсавы сакратар ведамства Юлія Барадун адмовілася ад каментароў, але адзначыла, што неўзабаве афіцыйная інфармацыя з’явіцца на сайце міністэрства.

  • У мінулым годзе ад вострай формы менінгіту ў краіне памерлі 16 чалавек.
  • Менінгіт – запаленне мазгавой абалонкі праз заражэнне вірусам або бактэрыяй. Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў