У Горадні, Берасці і іншых гарадах Беларусі людзі выйшлі на стыхійныя акцыі


Мірная акцыя пратэсту ў Баранавічах. Фота - Belsat.eu

Паводле інфармацыі карэспандэнтаў «Белсату», у Берасці, Горадні, Баранавічах, Пружанах і іншых гарадах людзі выйшлі на акцыі пратэсту.

У Берасці акцыя распачынался на праспекце на праспекце Машэрава, дзе вышыхтаваўся ланцуг салідарнасці. Прыйшлі звыш 200 чалавек, яны пляскалі ў ладкі і трымалі спакойны настрой. Міліцыя выціскала ўдзельнікаў, намагаючыся разбіць ланцуг. Некалькі чалавек затрыманыя.

Акцыя ў Берасці. Фота – belsat.eu
Акцыя ў Берасці. Фота – belsat.eu

Рух на праспекце Машэрава перакрывалі. Міліцыя прыгнала туды ажно некалькі аўтазакаў. Затрыманні працягнуліся на бульвары Шаўчэнкі.

У Горадні больш за 100 чалавек выйшлі на Савецкую плошчу. На фота ніжэй – пачатак акцыі, які выглядаў неарганізавана. Людзі збіраліся ў малыя групы. Пасля з’яўлення маладзёнаў з бел-чырвона-белымі сцягамі зʼявілася і некалькі амапаўцаў ды людзей у штацкім.

Пачатак акцыі ў Горадні.
Фота: «Белсат»
А 19:30 у цэнтры Горадні каля 200 удзельнікаў мірнага пратэсту.
Фота: «Белсат»
Пачатак мірнай акцыі пратэсту ў Горадні 14 ліпеня.
Фота: «Белсат»

Уздоўж праспекту Машэрава стаялі аўтазакі. АМАП перашкаджаў збору ланцуга. Людзі стаялі асобна, невялікімі групамі. Аўтамабілісты сігналілі.

Каля 20:30 людзям у Горадні нарэшце атрымалася стварыць ланцуг, што бачна на фота.

Ланцуг у Горадні. Фота – belsat.eu

Пасля 21:00 у Горадні людзі пачалі разыходзіцца. На плошчы Савецкай заставалася каля 150 чалавек. Побач аўтазак і тры мікрааўтобусы. Але міліцыя нікога не забіралае.

Раварысты ў Горадні таксама зладзілі пратэстны заезд.

У Горадні роварысты сабраліся на пратэстны праезд. Фота – belsat.eu
У Горадні роварысты сабраліся на пратэстны праезд. Фота – belsat.eu

Людзі выйшлі на цэнтральныя плошчы таксама ў Баранавічах і Пружанах.

Акцыя ў Баранавічах. Фота – Belsat.eu
Акцыя ў Баранавічах. Фота – Belsat.eu
Мірнае пратэставанне ў Баранавічах. Фота – Belsat.eu

У Баранавічах акцыя завершылася без затрыманняў.

У Магілёве на плошчы перад ГЦ «Атрыўм» міліцыянты хадзілі і папярэджвалі усіх, што любыя акцыі тут несанкцыянаваныя.

Перад ГЦ «Атрыўм», Магілёў. Фота – belsat.eu

У Гомлі затрымалі журналістак Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі. Паводле праваабаронцаў, акрамя журналістаў затрыманыя яшчэ 6 чалавек.

https://www.facebook.com/harecki/posts/3702095969807696

У Салігорску затрыманыя 2 чалавекі, двое ў Пружанах, а ў Бабруйску і ў Стоўбцах – па адной асобе.

Праваабаронцаў “Вясны” прапаноўваюць звяртацца сюды ў выпадку, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі на мірнай акцыі.

***

Ранкам 14 ліпеня ЦВК адмовіўся рэгістраваць у якасці кандыдатаў на прэзідэнта Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. У тэлеграм-каналах пасля гэтага з’явіліся заклікі а 19-й выходзіць на галоўныя вуліцы беларускіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў улады. У ананімных апытаннях у сеціве гатовасць узяць удзел у пратэстах выказалі тысячы чалавек.

У МУС абяцаюць, што працаўнікі міліцыі «прымуць усе меры, накіраваныя на падтрыманне грамадскага парадку і спыненне супрацьпраўных дзеянняў». «Любыя правакацыі будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Просім беларусаў праявіць розум і мудрасць. Не паддавайцеся на правакацыі, шануйце нацыянальнае заканадаўства!» – заявілі ў міліцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў