У Горадні «Гадзіну Зямлі» адзначылі з Экзюперы


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”140876″ img_size=”large”][vc_column_text]Ліс нагадаў Маленкаму прынцу пра адказнасць за «прыручаную» планету.

Паўсотні гарадзенцаў зладзілі экалагічную імпрэзу ў этна-краме «Цудоўня»: пагутарылі пра энэргазберажэнне, ровары і раздзельны збор смецця. Пасля гэтага артысты паказалі эпізод з «Маленькага Прынца» Экзюперы, дзе Ліс распавядае галоўнаму герою пра адказнасць за тых, каго мы прыручылі. Найменшай акторцы, якая грала Ліса, споўнілася толькі дзевяць год.

Глядзіце нашую фотасправаздачу з вечарыны ў «Цудоўні»:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Вечарына пры свечках з гарбатай атрымалася ў выніку супрацы «Цудоўні» з актывістамі «Зялёнай сеткі» ды тэатру «Бачонак».

Уладальнік «Цудоўні» Нортан Тэлеры лічыць, што з дапамогай музыкі ды іншых мастацкіх сродкаў у каманды атрымалася на пэўны час пагрузіць гледача ў іншы свет:

«Мэта імпрэзы – паказаць салідарнасць людзей, неабыякавых да лёсу планеты. За метад мы абралі правядзенне такога цёплага і ўтульнага вечару, а не мегасур’ёзную лекцыю даследчыкаў… Няхай лепш праз пазітыўныя ўспаміны ў кожнага з прысутных нашыя ідэі застануцца на ўзроўні падсвядомасці. Прыемнае запамінаецца лепей», – заявіў Тэлеры.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”140900″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]У перапынках выступалі барды Іван Пачывалаў, Васіль Валошчык і Аляксандр Закрэўскі. Меў выступіць і Алесь Дзянісаў, але не здолеў праз траўму.

19 сакавіка штогод па ўсёй планеце праводзіцца сімвалічная «Гадзіна Зямлі»: эколагі заклікаюць усіх жыхароў планеты адмовіцца ад электрапрыладаў роўна на гадзіну і згадаць пра экалагічныя праблемы ды альтэрнатывы іх вырашэння.

АК

Стужка навінаў