У Горадні актывістаў АГП блакавала ў кватэры міліцыя


У Горадні старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднаная грамадзянскай партыі Мікалай Салянік і актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў не могуць выйсці з кватэры – пад іх вокнам дзяжурыць міліцэйскі мікрааўтобус. Сябры АГП мяркуюць, што іх збіраюцца затрымаць.

Як распавёў belsat.eu Лаўрэнцьеў, на вуліцы да актывістаў падышлі міліцыянты і патлумачылі, што машына Саляніка нібыта была заўважана ў ДТЗ. Аднак сябры АГП збеглі ад міліцыі і зачыніліся ў кватэры. Цяпер пад іх падʼездам дзяжурыць міліцэйскі мікрааўтобус.

Лаўрэнцьеў мяркуе, што міліцыя зацікавілася актывістамі, таму што сёння яны збіраліся правесці ў горадзе перфоманс – выйсці на вуліцы ў турэмных робах і з плакатам «Беларусь – краіна для жыцця».

Свободная страна для свободных людей!

Publiée par Александр Лаврентьев sur Lundi 2 juillet 2018

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары