У Гомлі за дапамогу зяцю асудзілі кіраўніцу абласнога камітэту эканомікі


Суд Цэнтральнага раёну Гомля 26 красавіка абвясціў прысуд у крымінальнай справе ў дачыненні былой кіраўніцы абласнога камітэту эканомікі. Суд прызнаў яе вінаватай паводле ч. 3 арт. 424 КК – у злоўжыванні ўладаю і службовымі паўнамоцтвамі.

Hавiны
Начальніка гомельскай дзяржінспекцыі па каранціну раслінаў затрымалі за хабар
2019.04.20 17:06

Чыноўніцу асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Пакаранне адтэрмінаванае на 2,5 гады. Таксама на карысць дзяржавы з яе вырашылі спагнаць больш за Br 82 тыс., піша БелТА.

Па версіі следства, асуджаная, уваходзячы ў савет садзейнічання прыцягненню інвестыцый Гомельскага аблвыканкама, аказвала пратэкцыю юрыдычнай асобе, адным з заснавальнікаў якога быў яе зяць. У 2013 годзе аблвыканкам і прадпрыемства заключылі інвестыцыйную дамову. Фірма цягам шасці месяцаў абавязалася арганізаваць вытворчасць фарбаваных фасадаў па індывідуальных заказах, але да 2016 году інвестар так і не выканаў умовы.

Hавiны
Былога кіраўніка Гомельскага раёну за агуркі асудзілі на 10 гадоў
2019.04.10 14:58

З дапамогай чыноўнікаў тэрмін рэалізацыі праекту неаднаразова прадаўжалі, што дазволіла прадпрыемству пазбегнуць штрафу і выплаты падатку пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання для выпуску прадукцыі. І хоць вытворчасць не наладзілі, пад уплывам асуджанай аб’ект незаконна прынялі ў эксплуатацыю. На пасяджэнні савету жанчына распавяла непраўдзівую інфармацыю, і аблвыканкам прызнаў, што фірма цалкам выканала абавязацельствы.

Прысуд у моц не ўступіў і можа быць абскарджаны ды апратэставаны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў