Былога кіраўніка Гомельскага раёну за агуркі асудзілі на 10 гадоў


Суд Цэнтральнага раёну Гомля пакараў былога старшыню Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцу за карупцыю пазбаўленнем волі на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сам абвінавачаны сваёй віны ў хабарніцтве і перавышэнні ўлады не прызнаў і мае абскарджваць прысуд.

Hавiны
Экс-старшыня Гомельскага райвыканкама затрыманы па падазрэнні ў хабарніцтве
2018.04.19 11:04

Суд палічыў Сітніцу вінаватым у тым, што ён браў хабары ад прадстаўнікоў камерцыйных структураў за лабіяванне іх інтарэсаў: атрыманне зямельнага ўчастку для будаўніцтва прадпрыемства і паскарэнне бюракратычных працэдур. Таксама яго звінавацілі ў атрыманні памідораў, агуркоў і бараніны ад калгасаў.

Кіраўнікі калгасаў адмаўлялі якую-небудзь шкоду ад дзеянняў старшыні выканкаму. Яны заявілі, што прадуктамі частавалі кіраўніка па ўласным жаданні. Тым не менш, іх шкода была ацэненая ў 40-60 рублёў.

Таксама былому старшыні інкрымінаваліся афармленне аўтамабіля і яго абслугоўванне, рамонт кватэры і будаўніцтва лазні з фінансавай дапамогай прадстаўніка камерцыйнай структуры.

Аб’ектыў
Чыноўнік сазнаўся ў хабарніцтве і перавышэнні ўлады
2018.12.05 21:32

Сам прадстаўнік камерцыйнай структуры, які ёсць сябрам Аляксандра Сітніцы, не бачыў заганы ў тым, што чыноўнік прасіў у яго фінансавай дапамогі для вырашэння розных побытавых пытанняў. А вылучаны яму зямельны ўчастак ахарактарызаваў як нікому не патрэбны, знос разбураных будынкаў на якім каштаваў каля 50 тысяч рублёў.

Адвакат заявіў, што дзеянні яго падабароннага не падпадаюць пад крымінальны пераслед, назваў следства тэндэнцыйным і адзначыў шматлікія працэсуальныя парушэнні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў