У Гомлі вялікая аварыя. Сутыкнуліся адразу дзевяць аўтамабіляў


Відэа наступстваў было апублікаванае ў Telegram-канале «ЧП Беларусь».

Раніцаю 17 ліпеня ў Гомлі адбылося вялікае ДТЗ. Па вуліцы Федзюнінскага сутыкнулася адразу дзевяць аўтамабіляў.

«Прыўкрасная раніца ў Гомлі», – так пракаментаваў здарэнне чалавек, які зняў на відэа здарэнне.

Зараз на месцы аварыі працуюць працаўнікі ДАІ. Абставіны і прычыны здарэння высвятляюцца.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў