У Гомлі школьнік гуляў па парапеце і зваліўся ў Сож


Хлопец у цяжкім стане. Здарэнне адбылося 7 траўня.

14-гадовы навучэнец 7 класа ішоў па парапеце ўздоўж ракі Сож, спатыкнуўся і зваліўся ў ваду.

Хлопца выцягнулі з вады і перадалі хуткай дапамозе. З папярэднім дыягназам «утапленне» яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Цяпер стан школьніка ацэньваюць як цяжкі.

У суполцы VK «Это Гомель, детка!» пішуць, што хлопчык вучыцца ў школе № 47 і цяпер застаецца ў коме.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў