Гамяльчук Зміцер Сянкевіч напісаў ліст «Белсату», у якім распавёў, як 21 сакавіка да яго прыйшлі міліцыянты без апазнавальных знакаў і ўручылі позву ягонай маці.
«Я не жыву па гэтым адрасе. Позва была без пячаткі. У позве пазначана толькі, тое што ў дачыненні да мяне вядзецца адміністрацыйны працэс. Па якім артыкуле, не было напісна».
Хлопцу трэба было прыйсці ў Савецкі АУС Гомля для азнаямлення з пратаколам. У міліцыю ён пайшоў 22 сакавіка з самай раніцы.
«На ўваходзе ў АУС у мяне канфіскавалі мабільны тэлефон і гуказапісвальную прыладу. У кабінеце ўручылі мне пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КоАП РБ. Капітан міліцыі Кацярына Палякова ўручыла мне, заўважыўшы, што ён складзены да майго прыезду».
У пратаколе пазначалася, што Зміцер 16 сакавіка ў «Вконтакте» у групе «Stopluka» напісаў пост з заклікам выйсці 25 сакавіка на Плошчу, чым «распаўсюджваў інфармацыю забароненай акцыі ў Гомлі».
«Капітан міліцыі папрасіла прызнаць віну і зусім згаджацца, каб не далі арышт на 15 содняў, і выпісалі толькі мінімальны штраф. Таксама сказалі чакаць позву з суду і не выязджаць з Гомля пакуль ідзе разбіральніцтва», – напісаў Зміцер.
ДР belsat.eu