27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.
Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Аўшвіц-Біркенаў), які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
У 1945 годзе, калі савецкія войскі вызвалялі канцлагер, у ім знаходзілася каля 8000 вязняў, у тым ліку 500 дзяцей.
Падчас Другой сусветнай вайны габрэяў, цыган, а таксама прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасцяў, звозілі ў лагеры смерці. Адных забівалі адразу, а іншых катавалі і прымушалі выконваць цяжкую працу.
Паводле розных звестак у Асвенціме было знішчана ад 1,1 да 1,6 мільёна чалавек, большасць з іх – габрэі.
Герою гэтага рэпартажу было восем, калі ягоную сям’ю прыгналі ў лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў.
ЮВ, belsat.eu