У Гарадзенскім гарнізоне падчас стральбы паранены вайсковец


Мінабароны Беларусі паведамляе, што ў Гарадзенскім гарнізоне падчас навучальнай стральбы са студэнтамі вайсковай кафедры раненне мяккіх тканак пляча атрымаў аператар навучальнага поля, вайсковец 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

«Вайсковаслужбоўцу аператыўна надалі медычную дапамогу. Ягонаму жыццю нічога не пагражае», – адзначылі ў прэс-службе міністэрства.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося «ў выніку парушэння мераў бяспекі».

«Вядуцца следчыя дзеянні. Прызначаная праверка», – дадалі ў Мінабароны.

Hавiны
Хто застрэліў жаўнера? Суд у Менску разбіраецца ў чарговай трагедыі ў войску
2018.10.16 12:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў