У Гарадоцкім раёне ў ДТЗ загінулі пяць чалавек, яшчэ адзін – у рэанімацыі


Каля вёскі Дражакі легкавы аўтамабіль Volvo S40 урэзаўся ў дрэва і яго разарвала на дзве часткі. Інцыдэнт здарыўся 5 лістапада позна ўвечары.

Паводле інфармацыі следчых, аўта ехала ў напрамку пасёлка Езярышча з боку вёскі Бычыха. У салоне знаходзілася 6 чалавек: чацвёра мужчын і 2 жанчыны. 23-гадовы, 24-гадовы, 26-гадовы, 30-гадовы мужчыны і 19-гадовая дзяўчына загінулі на месцы. 21-гадовая дзяўчына з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў рэанімацыю.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Узбуджаная крымінальная справа за парушэнне ПДР або эксплуатацыі сродкам, што прывяло да смерці дзвюх і болей асобаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў