У гандлёвым цэнтры ў штаце Флорыда адбыўся выбух


Каля 20 чалавек пацярпелі ў выніку магутнага выбуху, які прагучаў днём у суботу ў гандлёвым цэнтры Fountains у горадзе Плантэйшн на поўдні штата Флорыда. Прычынай здарэння мог стаць выбух бытавога газу, паведамляюць амерыканскія СМІ.

У выніку выбуху, які адбыўся каля 11:30 раніцы па мясцовым часе, двое чалавек атрымалі сур’ёзныя раненні. Інфармацыі аб загінулых і цяжка параненых людзях няма, усе пацярпелыя ў стабільным стане, адзначае golos-ameriki.ru. Бі-Бі-Сі са спасылкаю на паліцыю паведамляе, што траўмы атрымалі 22 чалавекі.

https://twitter.com/AlfidioValera/status/1147540126521843712?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1147540126521843712&ref_url=https%3A%2F%2Fwww.golos-ameriki.ru%2Fa%2Fflorida-mall-explosion-gas%2F4989307.html

Імаверна, эпіцэнтрам выбуху стаў пустуючы рэстаран. На месцы выбуху выявілі пашкоджаныя трубы газаправода, аднак пакуль няма афіцыйнага пацверджання таго, што да катастрофы прывёў выбух газу.

Адзін з відавочцаў расказаў мясцоваму тэлеканалу WPLG аб велізарнай успышцы агню, «якая асвяціла ўсё неба». Паводле відавочцы, гэта «выглядала як канец свету». З-за выбуху абрынуўся дах гандлёвага цэнтра, таксама пашкоджанні атрымалі аўтамабілі на стаянцы, сцвярджае CBS4 Miami.

КА belsat.eu

Стужка навінаў