У Францыі захапілі закладнікаў у царкве і забілі святара (ФОТА)


Два ўзброеных нажамі злачынцы захапілі закладнікаў у царкве побач з горадам Руан, што на поўначы Францыі.

Закладнікамі сталі пяць асобаў, паведаміла «Reuters» крыніцы ў паліцыі.

Фотаздымак з месца падзеяў

Паліцыянты перакрылі дарогі вакол царквы. Побач з месцам інцыдэнту заўважаныя медыкі з насілкамі.

Закладнікамі аказаліся святар, дзве манашкі і два наведніка царквы, паведамляе «BFM TV». Нападнікі забілі святара. Пасля яны былі «нейтралізаваныя», паведамілі ўлады.

НМ, belsat.eu, фотаздымкі twitter.com/fredveille, APTN

Стужка навінаў