У фінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца англійскія клубы


Футбалісты лонданскага клубу «Тотэнгэм» услед за англійскім жа «Лівэрпулам» нечакана для шмат каго сталі фіналістамі Лігі чэмпіёнаў.

Футбалісты ды кіраўніцтва «Тотэнгэму» святкуюць перамогу.
Фота: Matthew Childs/ Reuters/Forum

8 траўня «Тотэнгэм», які ў першым паўфінальным матчы прагуляў галандскаму «Аяксу» з лікам 0:1, здолеў вырваць у яго гасцявую перамогу 3:2 і па суме двух паядынкаў выйшаў у фінал турніру.

Лік у гульні на 5-й хвіліне адкрыў «Аякс». Праз паўгадзіны ў браму лонданцаў быў забіты другі гол. Але ў другім тайме Лукас Моўра здолеў двойчы запар патрапіць у вароты гаспадароў, а ў дадатковы час ён жа вывеў «Тотэнгэм» наперад – 3:2.

Матч «Лівэрпул» – «Барсэлона».
Фота: Phil Noble/REUTERS/Forum

За дзень да таго падобным неверагодным чынам у фінал выйшлі футбалісты «Лівэрпулу». Пасля гасцявой паразы ад іспанскай «Барсэлоны» 3:0, яны ўдома самі разграмілі каталонцаў – 4:0. Па два мячы за гаспадароў забілі Дывок Арыгі ды Джарджыньё Вэйналдум.

Такім чынам, 1 чэрвеня ў вырашальным паядынку Лігі чэмпіёнаў у іспанскім Мадрыдзе згуляюць англійскія «Лівэрпул» і «Тотэнгэм».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў