У Еўропе засталася толькі адна краіна без каронавіруса


Толькі ў адной краіне на тэрыторыі Еўропы дагэтуль не пацверджана ніводнага выпадку заражэння каронавірусам COVID-19.

Інстытут грамадскага здароўя Чарнагорыі дагэтуль не пацвердзіў выпадкаў захворвання праз каронавірус новага тыпу. Агулам у краіне праверылі 69 чалавек, але ўсе вынікі тэстаў былі адмоўнымі.

Абноўлена
У свеце пацверджана больш за 160 тыс. выпадкаў каронавіруса
2020.03.16 06:35

Чарнагорыя – апошняя краіна Еўропы, у якой няма афіцыйна пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

Тым не менш, як паведамляе мясцовае тэлебачанне, Чарнагорыя ўвяла забарону на грамадскія сходы, закрыла школы, кавярні, клубы ды памежныя пераходы прынамсі на 14 дзён, каб пазбегнуць распаўсюду COVID-19.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў