У Еўропе могуць забараніць аднаразовы пластыкавы посуд


Еўракамісія выступіла з прапановай забараніць у краінах Еўразвязу выкарыстоўваць аднаразовы пластыкавы посуд. Пад забарону могуць трапіць у тым ліку саломінкі для кактэйляў і ватныя палачкі.

У праекце не ідзе гаворкі, што ўсе будуць вымушаныя адмовіцца ад выкарыстання пластыкавых бутэлек. Плануецца абавязаць вытворцаў такой тары садзейнічаць у зборы і перапрацоўцы сваіх вырабаў. Чакаецца, што да 2025 года да 90% пластыкавых бутэлек будзе перапрацоўвацца. Таксама вядома, што гэтыя абмежаванні будуць тычыцца толькі тых вырабаў, якім на сённяшні дзень ёсць замена.

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі Франс Тымэрманс адзначыў, што 70% усяго пластыкавага смецця ў еўрапейскіх морах прыпадае на пластыкавы посуд, які цалкам можна замяніць прадукцыяй з экалагічных матэрыялаў.

Калі Еўрапарламент і Савет ЕЗ ухваляць праект, то дырэктыва набудзе моц ужо ў гэтым годзе.

ГА, belsat.eu паводле welt.de. Фота: REUTERS / Caren Firouz / FORUM

 

Стужка навінаў