У ЕГУ могуць з’явіцца літоўскія выкладчыкі


Больш шчыльнымі сувязямі з акадэмічнаю грамадскасцю Літвы новае кіраўніцтва навучальнай установы спадзяецца развязаць яе праблемы. У хадзе рэарганізацыі ЕГУ плануюць запрасіць навукоўцаў іншых вышэйшых школаў Літвы.

«Мы прэзентавалі новыя праграмы і таксама пачалі працэдуру ацэнкі персаналу, магчыма, з верасня або кастрычніка ў нас будуць першыя літоўскія калегі-прафесара», – паведаміў новы рэктар ЕГУ Сяргей Ігнатаў.

Ён таксама адзначыў, што важныя і перамены ў працэсе прываблівання студэнтаў і выкладчыкаў з іншых краінаў.

Былы міністр па справах адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі Сяргей Ігнатаў узначаліў ЕГУ ў сакавіку.

Цэнтр ацэнкі якасці навучання абвясціў аб негатыўнай ацэнцы ЕГУ ў канцы снежня летась. Праз гэта ў вышэйшай школы могуць адклікаць ліцэнзію. У 2014 года працу ЕГУ таксама ацанілі адмоўна, у сувязі з чым ліцэнзію падоўжылі толькі на 3 гады. Урад Літвы дазволіў ЕГУ працаваць да ліпеня 2019 года.

ЕГУ быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, з 2005-га працуе ў Вільні. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 800 студэнтаў, пераважна з Беларусі (95 %).

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары