У Дзяржынску знік чатырохгадовы хлопчык


У Дзяржынску знік чатырохгадовы Сяргей Ільін.

Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйнай групе пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у сацыяльных сетках.

Паводле інфармацыі пашукавікоў, 20 лістапада 2017 года хлопчык разам з бацькам пайшлі ў невядомым кірунку.

«Рашэнне суда аб тым, што Сяргей павінен пражываць з маці, было вынесена 28 лістапада, але да цяперашняга часу пра месцазнаходжанне хлопчыка нічога не вядома», – гаворыцца ў паведамленні атрада.

Валанцёры распавялі, што ў дзень, калі хлопчыка бачылі ў апошні раз, ён быў апрануты ў сінія джынсы і такога ж колеру куртку ў клетку.

На ім быў швэдар з выявай пінгвіна, на галаве – сіняя вязаная шапка. Рост Сяргея 116 см, ён нармальнага целаскладу. Вочы светла-блакітныя, валасы светла-русыя. У зніклага хлопчыка маюцца асаблівыя прыкметы. Гэта след апёку, прыкладна ў 2-3 см на правай назе ў калена. Пошукамі зніклага дзіцяці займаецца Дзяржынскі РАУС.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра хлопчыка, у пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» просяць патэлефанаваць па нумарах: +375 33 6666-856, +375 25 6666-856, +375 33 6666-03, альбо ў міліцыю 102.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

 

Стужка навінаў