У Дрэздэне за нацысцкае вітанне пабілі амерыканскага турыста


Паліцыя сцвярджае, што амерыканца за шматразовае нацысцкае вітанне ў цэнтры Дрэздэну збіў мінак.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю 13 жніўня. 41-гадовы мужчына атрымаў лёгкія траўмы.

У паліцыі кажуць, што на амерыканца, які знаходзіцца пад следствам за парушэнне законаў Нямеччыны супраць праяў нацысцкай сімволікі альбо слоганаў, меў высокае ўтрыманне алкаголю ў крыві. У сваю чаргу нападнік збег, і цяпер яго шукаюць за нанясенне цялесных пашкоджанняў.

У гэтым месяцы гэта ўжо другі выпадак, калі турысты ў Нямеччыне вырашылі прадэманстраваць нацысцкае вітанне.

5 жніўня затрымалі двух кітайскіх турыстаў, якія фатаграфавалі самі сябе, паказваючы забаронены жэст перад будынкам Рэйхстагу ў Берліне.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле AP

Стужка навінаў