У Берасці затрымалі падазраванага ў сувязях з «Ісламскім дзяржавай»


У Берасці ў выніку аперацыі КДБ і АМАПу затрымалі нарадзінца Чачэніі. 28-гадовы мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку як удзельнік незаконнага ўзброенага фармавання.

КДБ падазрае яго ў датычнасці да радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава». У спецслужбаў ёсць падставы меркаваць, што ён прайшоў падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў.

28-гадовы ўраджэнец Чачэніі пакінуў сваю малую радзіму яшчэ ў 2003 годзе. Чым увесь гэты час ён займаўся за межамі РФ і чаму пазбягаў візітаў дадому, адказваць адмаўляецца, падае дзяржаўны канал ОНТ.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNXF4OG54QkNTbWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На відэазапісах, якія былі на канфіскаваным тэлефоне маладзёна, відаць пабудовы, тыповыя для гарадоў Блізкага Усходу. «Калі ўладальнік смартфона і ня быў удзельнікам якіх-небудзь злачынстваў, то, магчыма, быў відавочцам крывавых падзей на ахопленых зверствамі тэрыторыях «Ісламскага дзяржавы», – гаворыцца ў сюжэце ОНТ.

Відэаролік, які аказаўся ў тэлефоне затрыманага мужчыны, можна лёгка знайсці ў інтэрнэце. Сусветныя тэлеканалы падавалі яго як рэальны відэазапіс рабочых момантаў падрыхтоўкі байцоў у трэнавальных лагерах «Ісламскай дзяржавы».

Змест відэаролікаў, кантакты і перапіску, якая вялася як праз тэлефон, гэтак і па электроннай пошце, цяпер правяраюць прадстаўнікі КДБ. Яны хочуць даведацца, дзе паспеў пабываць падазраваны да таго, як прыехаў у Беларусь, і якія меў планы на будучыню.

Праз геаграфічнае становішча Беларусь не можа застацца ў баку ад глабальнай пагрозы тэрактаў. Транзітам з Азіі ў еўрапейскія гарады ў Беларусі могуць зʼявіцца і радыкальныя ісламісты. Падстаў для турботаў праз гэта ці павышэння ўзроўню пагрозы няма, лічаць у КДБ.

МЯ, паводле ont.by

Стужка навінаў