У Берасці судзяць 10 чалавек за карагод на скрыжаванні


Суд у Берасці. 20 студзеня 2021 года.
Фота: «Белсат»

У судзе Ленінскага раёну Берасця пачаўся разгляд крымінальнай справы, у якой абвінавачанымі праходзяць 10 чалавек. Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Арганізацыя ды рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Віна людзей толькі ў тым, што 13 верасня яны танчылі ў карагодзе на скрыжаванні праспекту Машэрава і бульвараў Касманаўтаў ды Шаўчэнкі ў Берасці. Пракурор мяркуе, што такім чынам яны перашкаджалі руху транспарту ды нармальнай працы ўстановаў, якія месцяцца побач. Працэс які затрымаўся на сорак хвілін вядзе Святаслаў Каліна.

Суд у Берасці. 20 студзеня 2021 года.
Фота: «Белсат»

На лаве падсудных – Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Калпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Марына Глазава, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук, Марына Сірэцан.

Нашая карэспандэнтка перадае, што месца для ўсіх ахвочых у судовай зале не хапіла – так шмат людзей прыйшло падтрымаць абвінавачаных.

Суд у Берасці. 20 студзеня 2021 года.
Фота: «Белсат»
Суд у Берасці. 20 студзеня 2021 г.
Фота: «Белсат»

У першай частцы судовага паседжання свае сведчанні далі Федарэнка і Літвін. Першыя сказаў, што следчыя правялі «бліскучую працу», і хаця прызнаў сябе вінаватым, адзначыў, «што яго дзеянні неяк не маглі замінаць руху транспарту, бо «нават кіроўцы аўтобусаў пляскалі ў далоні, і ім гэта падабалася».

Віталь Літвін заявіў суду, »ва ўсіх быў святочны настрой, быццам бы на карнавале, і падобнай атмасферы не было нават на дзень гораду«.

У размове з «Белсатам» спадар Літвін адзначыў: – Тады мы нават падумаць не маглі, што будзе нейкая крымінальная справа, мы нікому не заміналі, было весела, не было п’яных, прыемныя людзі, а зараз цяжка сказаць, чым усе скончыцца».

Суд у Берасці. 20 студзеня 2021 г.
Фота: «Белсат»

Сёння свае сведчанні далі 7 чалавек, працэс працягнецца 27 студзеня ў 10.30.

АА belsat.eu

Стужка навінаў