У Берасці нагадваюць, хто і калі распачаў другую сусветную вайну. Фотафакт


Ля ўваходу ў Берасцейскую крэпасць з’явіўся плакат з выяваю параду войскаў Вермахта і Чырвонай арміі ў захопленым імі Берасці 22 верасня 1939 года. Гэта гістарычны кадр з кінахронікі.

Факт правядзення парада, як і наагул саюзніцкіх адносін Гітлера і Сталіна ў падзеі 1939 г. заўсёды замоўчваўся савецкай гістарыяграфіяй. Сённяшнія беларускія ўлады таксама спрабуюць адсунуць праўду ў дальні кут, замяняючы яе ідэалагічнымі міфамі пра «Вялікай Айчыннай вайне 1941-45».

ВІДЭА
Чым хваліліся савецкія агітатары пасля 17 верасня 1939 года. Кінахроніка
2018.09.17 13:48

Плакат зʼявіўся на сцяне побач з графіці БРСМ, паводле якога вайна распачалася ў 1941, а не 1939 годзе.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў