Чым хваліліся савецкія агітатары пасля 17 верасня 1939 года. Кінахроніка

ВІДЭА

На кадрах выдання «Союзкиножурнала» – чатыры замалёўкі з вайсковае хронікі СССР пасля нападу на Польшчу ў 1939 годзе.

Першая – пра камандзіра кулямётнай роты, які «забіў вялікую групу польскіх афіцэраў».

Другая – пра тое, як савецкія жаўнеры ў Заходняй Беларусі частуюць дзяцей «маскоўскім печывам».

У трэцяй удзельніка баёў за Горадню прымаюць у бальшавіцкую партыю.

«Прашу прыняць мяне ў партыю – хачу ісці ў бой камуністам!», – гаворыць герой фільму.

У чацвёртай савецкія і нямецкія афіцэры сустракаюцца, каб абмеркаваць «парадак прасоўвання нямецкіх аддзелаў» ды «межы супольных інтарэсаў СССР і Нямеччыны».

Кіно замест навінаў

«Союзкиножурнал» пачаў выходзіць на экранах савецкіх кінатэатраў з 1925 года. Кіначасопісы замяняюць выданні навінаў: у СССР яшчэ не было тэлебачання.

У ваенныя часы выданні «Союзкиножурнала» прадстаўляюць пераважна франтавую хроніку.

«Абарона беларускага народу»

У верасні 1939 года Савецкі Саюз напаў на Польшчу і заняў землі Заходняй Беларусі і Украіны – у адпаведнасці з пактам Молатава–Рыбэнтропа. Аперацыя праводзілася ў час, калі ў Польшчы ішла Другая сусветная вайна. Яе назвалі «абаронай беларускага і ўкраінскага народаў». Для беларусаў гэтая дата азначала ўз’яднанне з Заходняй Беларуссю, для палякаў – чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай.

Пра наступствы 17 верасня 1939 года ў студыі «Белсату» разважаюць польскія і беларускія гісторыкі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары