У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкіх п’явак. Іх выкарыстоўваюць для лячэння гемарою


НАН Беларусі і «Нацыянальны парк “Белавежская пушча”» зладзіў пошук месцаў пражывання беспазваночных, якія знаходзяцца пад пагрозаю вымірання.

Пошукі апынуліся паспяховымі. У пушчы знайшлі месца пражывання медычных пʼявак, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Медычную пʼяўку выкарыстоўваюць для лячэння варыкозу, гемарою, траўмаў, ацёкаў, а таксама ў мікра- і пластычнай хірургіі.

Беларускі рынак пʼявак штогод спажывае каля 120 000 шт. Кошт адной пʼяўкі каля Br 2. Іх гадуюць на адмысловых біяфабрыках.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары