На гэтым тыдні ў нашай краіне чакаецца няўстойлівае надвор’е. І хоць першы дзень ліпеня атрымаўся спякотны, ужо з аўторка, 2 ліпеня, прыйдзе пахаладанне.
Паводле Белгідрамету, у аўторак гарачыня спадзе, а затым у Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра. У выніку тэмпература панізіцца. У асобных раёнах, а ноччу на большай частцы паўднёвых Берасцейскай і Гомельскай вобласцяў кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Уначы 11-17 градусаў, па поўдні – 18-20, удзень – 20-26.
У сераду, 3 ліпеня, пераважна па паўночнай частцы Беларусі месцамі кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер. Уначы 8-15 градусаў, удзень у асноўным 15-22, па паўднёвым усходзе да 24.
У чацвер месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы ад 6 да 11 градусаў, удзень – 15-22.
У пятніцу ўначы ў паўночна-заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Уначы 6-12 градусаў, удзень – 14-21, па поўдні да 22-25.
Не прынясуць пацяплення і выходныя. Таксама захаваецца дажджлівае надвор’е.
МГ belsat.eu