Чаму камароў і мошак стала меней, а кляшчоў паболела? Разбіраемся з энтамолагам


Летам прырода прыносіць нам не толькі задавальненне – зорныя цёплыя ночы, гародніну і садавіну, адпачынак на вадаёмах, а разам з тым і некаторыя нязручнасці, якія звязаныя з мелкімі лятаючымі і паўзучымі насякомымі – камарамі, мошкамі і кляшчамі.

Як ратавацца ад камароў і кляшчоў? Малюнак: Дэ Лёс / belsat.eu

Ад чаго залежыць колькасць тых ці іншых насякомых, нам тлумачыць энтамолаг «Магілёўскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі» Наталля Мацвеенка. Яна па роду сваёй дзейнасці робіць штодэкадныя назіранні за сітуацыяй па ўсім кампанентам «гнусу» – па ўсёй сукупнасці крывасмактальных двухкрылых насякомых. Па-простаму кампаненты «гнусу» – гэта камары, мошкі, авадні і іншыя.

Цяпер назіраюцца анамальныя змены ў прыродзе, напрыклад, чэрвень б’е рэкорды па тэмпературы – вельмі доўга ўтрымліваецца 32-33 градуса цяпла, а ўвесну назіраліся рэкордна нізкія тэмпературы, і гэта ўсё не можа не ўплываць на колькасць некаторых відаў насякомых.

Hавiны
У самы сезон кляшчоў у аптэках няма набораў для абароны ад іх
2019.06.17 09:47

Мошак стала меней

Апошнія 2-3 года ў горадзе і на раёне паменшылася мошак, што вельмі важна для насельніцтва. На колькасць мошак паўплывалі катаклізмы ў прыродзе, а менавіта, вясновыя скачкі тэмператур. Раней увесну было шмат машкары, асабліва на 9 траўня гэта адчувалася. Сёлета ўвесну тэмпературы апускаліся і да 8 градусаў, і да 0, праз гэта лічынкі мошак часткова адмерлі.

Людзі ў гэтым годзе амаль не сустрэліся з мошкамі. Гэта не значыць, што іх не было зусім, але яны былі ў такой невялікай колькасці, што насельніцтва іх амаль не адчула. Звычайна мошкі сустракаюцца ў ручаях з буйной хадой, і там яны ў мінімальнай колькасці, канешне, былі, але ў горадзе – амаль не.

Аб’ектыў
Кляшчы захапілі беларускія гарады
2019.06.12 22:13

Колькасць камароў таксама ўпала

Мы назіраем тры асноўных віду камароў: самыя распаўсюджаныя – лясныя камары, яны нас чакаюць на прыродзе. Падвальныя камары жывуць у падвалах з вільгаццю, а малярыйныя камары сустракаюцца на вадаёмах.

Лясныя камары асабліва актывізуюцца ў пахмурныя дні. Яны могуць быць пераносчыкамі захворванняў, якія звязаныя з ліхаманкавым станам, могуць выклікаць алергію.

Малярыйныя камары, якія жывуць на вадаёмах, не выклікаюць небяспеку, калі адсутнічае крыніца інфекцыі – хворы чалавек. У такім разе камары на вадаёмах проста дастаўляюць нязручнасці, але небяспекі не нясуць.

Усіх відаў камароў у нас таксама стала меней па тых жа прычынах: вялікія перапады тэмператур увесну, праз якія адміраюць іх лічынкі.

Запраўленыя штаны абароняць ад кляшчоў.
Фота: belsat.eu

Авадні актываваліся і нападаюць на людзей

Затое авадні любяць высокую тэмпературу, якая зараз усталявалася і трымаецца працяглы час. Таму авадні, наадварот, прыбавілі ў сваёй колькасці, яны нападаюць і кусаюць людзей. Пасля ўкусу авадня на скуры чалавека застаюцца непрыемныя і непажаданыя ўплатненні.

Кляшчоў усё яшчэ шмат – бо зіма была цёплая

Высокія тэмпературы ці іншыя змены ў прыродзе, на жаль, ніяк не зменшылі колькасць кляшчоў. Наадварот, сёлета фіксуецца іх яшчэ болей, чым за аналагічны перыяд мінулага году.

Колькасць кляшчоў залежыць ад колькасці іх гаспадароў – а гэта ўсе грызуны, птушкі, мелкія дзікія жывёлы і іншыя. Клімат грае другасную ролю. І ў цэлым цяплейшы клімат больш спрыяльны для кляшчоў. З-за позняй зімы ў мінулым годзе апошні ўкус кляшча фіксаваўся ў другой дэкадзе лістапада, што раней было ўявіць немагчыма.

Большая колькасць кляшчоў назіраецца ў раёнах: лясах і палях. Гарадскія зоны адпачынку апрацоўваюцца ад кляшчоў, але не цалкам, а толькі асноўныя месцы доступу. Калі вы не хочаце падчапіць кляшча, то трымайцеся ўладкаваных сцежак і не заходзьце ўглыб парку ці лесапарку – там тэрыторыя не апрацаваная. Таксама важная парада – заставацца на адкрытых сонечных месцах.

Паркі апрацоўваюцца ад кляшчоў не цалкам, а толькі ўздоўж асноўных трапінак.
Фота: belsat.eu

Чым абараніцца?

Лепш за ўсё праводзіць прафілактыку – закрываць усе часткі цела. А таксама выкарыстоўваць рэпеленты супраць насякомых, яны прадаюцца ў аптэках. Ёсць розныя групы рэпелентаў: для вопраткі і для скуры, для дзяцей і для дарослых.

Каб абараніцца ад кляшчоў, запраўляйце штаны ў шкарпэткі. Кляшчы не лятаюць, яны сядзяць у траве і на чалавека могуць трапіць толькі знізу. Спраўджаны факт, што кляшчу патрэбна каля 3 гадзін, каб усмактацца да скуры чалавека, а дагэтуль ён абірае лепшае месца. Таму агляд сябе на наяўнасць кляшчоў абавязкова трэба праводзіць кожныя 3 гадзіны. Пры правяранні дзетак асаблівую ўвагу адвядзіце галаве – там шмат сасудаў, што прываблівае кляшчоў.

Вялікія тэмпературы ўплываюць на колькасць розных відаў насякомых.
Фота: belsat.eu

Укусіл клешч – бяжым да лекара!

Калі вас усё ж такі ўкусіў клешч, вы павінныя зрабіць два крокі: выдаліць кляшча і ў першыя 72 гадзіны абавязкова звярнуцца да лекара. У працоўны час можна звярнуцца ў паліклініку па месцу жыхарства, а ў вячэрні час і выходныя дні – у траўмапункт для дарослых ці для дзяцей.

У першыя 72 гадзіны пасля ўкусу абавязкова неабходна прыняць прафілактычнае лячэнне, якое пераможа любую інфекцыю. У гэтым выпадку даследаванне кляшча праводзіць не трэба. Калі ў чалавека алергія на прафілактычнае лячэнне ці прайшло больш за 72 гадзіны, то неабходна звярнуцца ў паліклініку па месцу жыхарства, каб лекар прызначыў тактыку медычнай дапамогі. Пры неабходнасці – даследаваць кляшча.

Вольга Васільева, фота аўтара belsat.eu

Стужка навінаў