Завод «Белмаш» дазволіў жанчынам працаваць у купальніках і зняў пра гэта кліп

ВІДЭА

Магілёўскае прадпрыемства «Белмаш» дазволіла працаваць у станка ля купальніках. Прычынай таму стала анамальная спёка ў Беларусі, якая паўплывала на прадукцыйнасць працы, кажуць на заводзе. У якасці ілюстрацыі эксперыменту «Белмаш» зняў сваю версію кліпа «Satisfaction».

«Па патрабаванні жаночай паловы калектыву кіраўніцтва кампаніі абнавіла правілы дрэс-коду для гэтай катэгорыі работнікаў на тэрыторыі прадпрыемства. Цяпер тут можна сустрэць дзяўчат, што тэстуюць прадукцыю кампаніі, дрэваапрацоўчыя станкі, у купальніках. Згодна з новымі правіламі, тэставальніцы абсталявання могуць быць апранутыя ў купальнік або прыгожую бялізну, што не замінае асноўнаму віду дзейнасці. Для аховы выкарыстоўваюцца фартух, акуляры і пальчаткі. Правіла дзейнічае толькі ў тых выпадках, калі тэмпература паветра перавышае 27 градусаў па Цэльсіі», – адзначаецца ў прэс-рэлізе «Белмашу».

У кіраўніцтве заводу кажуць, што «працаўніцы задаволеныя лаяльнасцю кіраўніцтва, а прадукцыйнасць працы рэзка вырасла – больш як на 20 % ува ўсім калектыве».

«Калі эксперымент удасца, то мы плануем перавесці на такую ​​«ўніформу» работнікаў мужчынскага полу. Галоўнае – вынік і эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці», – кажуць на «Белмашы».

У якасці ілюстрацыі свайго эксперыменту «Белмаш» размясціў у «YouTube’е» ролік з працаўніцамі ў бялізне і купальніках пад музыку песні «Satisfaction».

  • «Satisfaction» – эратычны кліп італьянскага прадзюсара Бэні Бэнасі, што меў вялікую папулярнасць у 2000-х.
  • Прадпрыемства «Белмаш» (Магілёў) вырабляе дрэваапрацоўчыя станкі, з дапамогай якіх можна апрацоўваць розныя дэталі з дрэва, ажыццяўляць фрэзероўку, распілоўку ды іншае.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары