У Беларусі зарэгістравана 111 новых выпадкаў COVID за содні


Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя дадзеныя па сітуацыі з каронавірусам у Беларусі.

Па стане на 7 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 614 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 111 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 583 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 580 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 64 200 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 3 млн тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве. За мінулыя содні пратэставалі больш за 9 тысяч чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў