У Беларусі за содні 845 новых выпадкаў захворвання на каронавірус


Хуткая дамамога. Фота: ТК / Белсат

За мінулыя суткі зарэгістравана 845 новых выпадкаў захворвання на каронавірусную інфекцыю. Гэта самы высокі паказнік з канца жніўня. Агульная колькасць захварэлых з пачатку эпідэміі складае 92 823, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

На 25 кастрычніка былі выпісаныя 83 тыс. 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго праведзена 2 372 445 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 957 пацыентаў (4 за апошнія содні) з пацверджаным дыягназам COVID-19.

АА belsat.eu

Стужка навінаў