У Беларусі ўпершыю за некалькі месяцаў выяўлена менш за сто выпадкаў COVID-19


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 3 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 166 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 99 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 571 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 567 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася на 4 чалавекі.

Hавiны
Другая хваля каронавірусу ў Беларусі чакаецца ў лістападзе-снежні
2020.07.31 09:02

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі амаль 63 тысячы пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 3 млн тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў