У Беларусі ў суботу будуць замаразкі да -3 градусаў


Восень у Беларусі набірае моц. І ўжо ў гэтую суботу ў краіне чакаюцца першыя замаразкі, сведчаць звесткі Белгідрамету.

У пятніцу, 20 верасня, будзе пераважаць хмарнае надвор’е. Пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўдзень ад 7 да 13 градусаў.

У суботу ноччу на паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, днём парывісты. Уночы ў шмат якіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 – мінус 3 градусаў, удзень ад 7 градусаў цяпла на паўночным усходзе да 17 на паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю ноччу і раніцай пераважна на паўночна-ўсходняй палове, удзень на ўсходзе Беларусі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны, месцамі моцны парывісты. Ноччу 3 – 10 градусаў цяпла, удзень ад 10 да 20 градусаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў