У Беларусі ў 2021 годзе плануюць павысіць падаткі


У Беларусі прапануюць часова павысіць некаторыя стаўкі падаткаў для кампенсацыі выдаткаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, піша БелТА.

«У якасці дадатковых захадаў на часовай аснове ў 2021-2022 гадах прапануецца павышэнне стаўкі падатку на прыбытак для аператараў сотавай сувязі і аператара па абавязковаму аказанню універсальных паслугаў электрасувязі з 18% да 30%. Стаўку падатку на прыбытак прапануецца павялічыць з 25% да 30% для ламбардаў», – сказаў Кійко.

  • Прапануецца павышэнне стаўкі падаходнага падатку з даходу фізічных асобаў, атрыманых па працоўных дагаворах ад рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», з 9% да 13%.
  • Таксама плануецца павышэнне стаўкі зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для размяшчэння гандлёвых цэнтраў, у тым ліку аўтастаянак, якія абслугоўваюць гэтыя ГЦ, з 0,7% да 1,5% ад кадастравага кошту.
  • Прапануецца даць права мясцовым Саветам дэпутатаў павялічваць або памяншаць стаўкі адзінага падатку з ІП ​​і іншых фізічных асобаў у залежнасці ад віду дзейнасці, Менгарсавету – павялічваць стаўкі гэтага падатку да 4 разоў.
  • Абласным Саветам дэпутатаў могуць дазволіць ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі, максімальная маса якіх не перавышае 5 т, дзяржграніцы Беларусі ў пунктах пропуску ў памеры не больш за 3 базавых велічыні.

Як растлумачыў Дзмітрый Кійко, даходы ад гэтых фіскальных захадаў плануецца накіраваць на барацьбу з COVID-19.

Нагадаем, раней Кійко заявіў, што дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2021 года прадугледжана ў суме Br4 млрд (2,6% да ВУП).

Hавiны
Дэфіцыт бюджэту ў 2021 годзе складзе Br4 млрд. Эканаміст: «Гэта яшчэ аптымістычны прагноз»
2020.12.17 17:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў