У Беларусі плануецца выкарыстоўваць 5-6 вакцын ад каронавірусу розных вытворцаў


У Беларусі не будзе манаполіі расейскай вакцыны ад каронавірусу. Для вакцынацыі закупяць 5-6 вакцын розных вытворцаў.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай больніцы Менску, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка патлумачыў, што ў краіне плануецца выкарыстоўваць для вакцынацыі 5-6 вакцын розных вытворцаў. Раней за ўсё пачнуць прышчапляць расейскай вакцынай, якую Беларусь плануе закупіць, а таксама вырабляць на айчынных прадпрыемствах.

Аб’ектыў
Ці патрэбная будзе беларуская вакцына праз два гады?
2020.12.23 23:05

Будзе прадстаўлена і магчымасць зрабіць прышчэпку вакцынамі іншых краін і вытворцаў. Гэта дапаможа вызначыцца з тым, якая з вакцын найбольш эфектыўная.

Галоўным жа прынцыпам вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі, паводле Лукашэнкі, будзе добраахвотнасць.

15 снежня на сустрэчы з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай больніцы Аляксандр Лукашэнка замахнуўся на стварэнне айчыннай вакцыны, а страты на яе вынаходніцтва ён ацаніў у Br5 млн.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў