У Беларусі падаражэў інтэрнэт


РУП «Белтэлекам» з 1 красавіка павялічвае кошт паслугаў доступу ў сетку Інтэрнэт у сярэднім на 3 адсоткі.

Акрамя таго, павышаны кошт паслугаў тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў ды іншых дадатковых паслугаў электрасувязі. Змены кошту ў межах 6 % закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслугаў электрасувязі.

Павышэнне не закране тарыфаў на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі.

З новымі тарыфамі «Белтэлекам» можна азнаёміцца ​​тут.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў