З 1 снежня бензін і дызельнае паліва ў Беларусі падаражэлі на адну капейку.
Кошт 92-га бензіну цяпер складае 1 руб. 60 кап., 95-га – 1 руб. 70 кап., 98-га – 1 руб. 92 кап. Падаражэла і дызельнае паліва – да 1 руб. 70 кап.
У «Белнафтахіме» павелічэнне коштаў звязалі са зніжэннем курсу рубля адносна асноўных валют ды ростам у лістападзе цаны нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ.
Гэтае змяненне коштаў стала 24-м за сёлета. Апошні раз кошты на паліва раслі на адну капейку тыдзень таму.
З пачатку году АІ 92 падаражэў на 17 капеек (на 10,6 %), АІ 95 і дызельнае паліва – на 16 капеек (на 9,4 %).
МГ belsat.eu