«Падаграюць, як жабу ў кіпені». У Беларусі падаражэў бензін


«Белнафтахім» 24 лістапада на адну капейку павялічыў кошт бензіну.

Цяпер 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 1,59 рубля, АІ-95 – 1,69, АІ-98 – 1,91, а дызельнага паліва – 1,69.

Hавiны
Урад Эквадору ўцёк з сталіцы ў выніку пратэстаў супраць павышэння коштаў на паліва
2019.10.08 20:48

Канцэрн патлумачыў рост коштаў на паліва павелічэннем выдаткаў на нафту, якую Беларусь набывае ў лістападзе.

Сёлета гэта ўжо 23-яе змяненне цэнаў на паліва. Бензін даражэў штонядзелю, пачынаючы з 15 верасня. Апошні раз кошты на паліва выраслі 29 верасня. Затым больш чым на месяц яны замарозіліся. Гэта супала з правядзеннем асноўнага этапу парламенцкіх выбараў. І вось у першую нядзелю пасля іх кошты зноў пайшлі ўгару.

Разам з тым у каментары «Белсату» эканаміст Яраслаў Раманчук заявіў, што сённяшні рост коштаў звязаны не з выбарамі, а з прагнозам беларускага ўраду на нафтавыя перамовы з Расеяй.

«Калі там не будзе дамоўленасці, не будзе кампенсацыі, калі беларускія НПЗ не будуць у такім самым статусе, як расейскія, то, безумоўна, трэба будзе не разліваць на гэты энергетычны грант, а трэба будзе працаваць у рэшце рэшт на сусветных варунках гандлю нафтапрадуктамі. З гэтага пункту гледжання трэба або зараз павысіць кошты паліва прынамсі да 1 долара, або зрабіць гэта паступова па 1-2 капейцы», – заявіў эксперт.

Hавiны
Праз нафтавы манеўр у Расеі ў Беларусі вырастуць кошты на бензін
2019.11.02 09:32

Паводле яго, улады, зразумеўшы, што «добрых навінаў не будзе», вырашылі рыхтавацца да таго, каб «людзі потым не знеслі ўрад за тое, што ў год прэзідэнцкіх выбараў раптам не паднялі кошт на 10-15 капеек».

«Мы, беларусы, як тая жаба з гісторыі, калі яе не ў кіпень апускалі, а апусцілі ў халодную ваду, а потым падагравалі гэтую ваду да стану кіпення. Вось і мы прызвычаіліся да гэтага стану», – падкрэсліў Яраслаў Раманчук.

Летась кошты на паліва змяняліся 27 разоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў