Беларускі «БПС-Сбербанк» паведаміў на сваім сайце пра новую схему махлярства, створаную пад эпідэмію каронавіруса.
Паводле банку, зламыснікі імітуюць афіцыйную рассылку на мабільны тэлефон і паведамляюць пра аднабаковае рашэнне банку пералічыць працэнты па дэпазіце ў Фонд барацьбы з каронавірусам у адпаведнасці нібыта з пастановай Савету Міністраў.
«Памятаеце, Банк ніколі не робіць такога кшталту рассыланняў і наяўнасць гэтай пастановы з’яўляецца хлуснёй», – падкрэслілі ў БПС-Сбербанке.
Банк заклікае не адказваць на такія паведамленні і не пераходзіць па спасылках. Таксама не трэба паведамляць паролі з СМС, нумар карты і тры лічбы на яе абароце.
МГ belsat.eu