У Беларусі даражэе ўтылізацыйны збор на аўтамабілі


Савет міністраў пастановай ад 1 ліпеня № 437 зацвердзіў новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе ўраду.

Дакумент уступае ў дзеянне праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Стаўка збору на аўто, якія грамадзяне ўвозяць для сябе, складзе Br 544,5 для машын, не старэйшых за 3 гады (было Br 495), для аўто, старэйшых за 3 гады – Br 816,7 (было Br 742,5). Такія ж стаўкі дзейнічаюць для аўто з электрарухавікамі.

Утылізацыйны збор для грузавікоў у залежнасці ад масы і даты выпуску складзе ад Br 4 083,7 да Br 96 376,5, на аўтобусы і іншую пасажырскую тэхніку – ад Br 4 900,5 да Br 42 471, на самазвалы, прызначаныя для працы ва ўмовах бездарожжа, – ад Br 111 078 да Br 326 700. Стаўка на прычэпы і паўпрычэпы складзе Br 38 640.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў