У Беларусі часткова ўвялі ды неўзабаве скасавалі ліміты на продаж паліва


На шэрагу заправак «Лукойла» ў Беларусі былі ўведзеныя ліміты на куплю паліва. Але пасля крытыкі такіх захадаў канцэрнам «Белнафтахім» абмежаванні былі скасаваныя.

Як паведамляе TUT.BY, абмежаванні на куплю дызелю да 100 літраў у адны рукі былі ўведзеныя на аўтазапраўках «Лукойлу» № 21 і 22 у Берасці ды № 17 у Баранавічах. Прычына гэтага – недахоп паліва для ўсіх АЗС. На запраўках кампаніі ў Менску, Бабруйску, Горадні, Салігорску і Віцебску інфармацыю пра абмежаванні абверглі.

Hавiны
Кампаніі Гуцэрыева паставяць у Беларусь амаль удвая больш нафты, чым планавалі
2020.02.05 18:13

У «Лукойле» патлумачылі, што недаатрымліваюць паліва для сваіх АЗС у Беларусі ад беларускіх НПЗ у Мазыры ды Наваполацку, піша РИА Новости. У кампаніі дадалі, што знаходзяцца ў сталым дыялогу з беларускімі НПЗ для вырашэння сітуацыі з абмежаваннем адгрузак ды штодня інфармуюць дзяржаўныя органы Беларусі пра рэшту нафтапрадуктаў на сваіх АЗС і нафтабазах.

Тым не менш, у канцэрне «Белнафтахім» абмежаванні «Лукойлу» на водпуск паліва спажыўцам назвалі свавольствам, блізкім да правакацыі, паведамляе «Интерфакс-Запад». Пры гэтым прэс-сакратар канцэрну Аляксандр Цішчанка падкрэсліў, што беларускія НПЗ «працуюць у ранейшым рэжыме поўнага задавальнення патрэбаў унутранага рынку ў паліве».

Hавiны
Пасол Расеі назваў нафтавую вайну «спрэчкай» гаспадарчых суб’ектаў
2020.02.05 14:53

У выніку ліміты на запраўках «Лукойлу» былі знятыя. Як паведаміў прадстаўнік «Лукойл Беларусь» Уладзімір Кабанаў, кампанія зараз вырашае ўсе пытанні разам з «Белнафтахімам».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў