Зарадны кейс пасля выбуху
У беларуса ў кішэні джынсаў узарваліся бяздротавыя навушнікі «Apple Air Pods».
Пра гэта паведамляе iphones.ru.
У кішэні Уладзімір узарваўся зарадны кейс «Air Pods». Гэта адбылося без нейкіх на тое прычынаў. Пасля кейс загарэўся.
Акрамя прапаленага адзення і 5-рублёвай купюры, якая згарэла, хлопец атрымаў апёкі.
Гэта не першы падобны выпадак з «Air Pods»: у лютым у амерыканца ўзарваўся адзін з навушнікаў.
НМ, belsat.eu