У Беларусь вяртаецца анамальная спякота – месцамі да +32


Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Спёка адступіла ненадоўга. 11 ліпеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Да +32 чакаецца ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.

У сталіцы кароткачасовы дождж, таксама магчыма навальніца. Слупкі тэрмометраў падымуцца да +26 градусаў.

Не забывайцеся пра сонцаахоўныя акуляры і крэмы!

ДР belsat.eu

Стужка навінаў