У Беларусь ідуць халады


Месяц над Пяршаямі пад Валожынам. Ілюстратыўнае фота –Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Белгідрамет папярэджвае аб пахаладанні ў Беларусі. Ад суботы да панядзелку чакаюцца начныя замаразкі.

5 кастрычніка ў краіне – мерная хмарнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні, мерны. Максімальная тэмпература паветра ад 5 да 11 цяпла, па поўдні – да 14-ці.

У Менску ў нядзелю магчымы невялікі кароткачасовы дождж.

Тэмпература паветра раніцай ад плюс пяці да сямі, удзень – ад сямі да дзевяці цяпла, увечары – ад плюс чатырох да шасці градусаў Цэльсія.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў