У Барысаве перад матчам БАТЭ – «Црвена Звезда» пабіліся 11 маладзёнаў


За бойку ў кавярні мужчыны трапілі ў міліцыю.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Менаблвыканаму Яўген Сачак.

«Каля 16 гадзін за парушэнне грамадскага парадку ў міліцыю даставілі 11 заўзятараў. Маладыя людзі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення», – распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Яўген Сачак.

Дэталі пакуль не разгалошваюцца, бо міліцыя высвятляе, ці насамрэч маладзёны заўзеюць за нейкі футбольны клуб. Праходзіць разбор.

Матч групавога раўнда Лігі Еўропы Батэ – «Црвена Звезда» пачнецца а 21:00 на «Барысаў-Арэне».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў