У Барысаве падчас пажару загінулі чатыры чалавекі


Следчыя распачалі праверку па факце трагедыі ў Барысаве, працу на месцы каардынуе начальнік УСК па Менскай вобласці Андрэй Ліс. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Паводле следства, раніцай 23 студзеня паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў Барысаве. Падчас ліквідацыі пажару былі знойдзены целы чатырох чалавек – двух мужчын і дзвюх жанчын. Іх асобы высвятляюцца.

Месца пажару ў Барысаве. Фота – t.me/skgovby

Барысаўскі РАСК распачаў праверку па факце трагедыі, працу каардынуе каардынуе начальнік УСК па Менскай вобласці Андрэй Ліс. Прызначаны шэраг экспертызаў.

Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Паводле МНС, учора, 22 студзеня, па ўсёй Беларусі падчас пажараў загінулі 10 чалавек.

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў