Суд Баранавіцкага раёну і Баранавічаў 4 траўня вынес прысуд паводле крымінальнай справы пра незаконныя дзеянні з агнястрэльнаю зброяй і боепрыпасамі ў адной з вайсковых частак. Пра гэта паведамілі ў Берасцейскім абласным судзе.
Адзін з фігурантаў спраў, палкоўнік, незаконна купіў два пісталета Макарава ды патроны да іх, а таксама прыдатны для стральбы аўтамат Калашнікава з патронамі. Зброю незаконна захоўваў, перавозіў і насіў пры сабе.
Другі абвінавачаны незаконна захоўваў у кватэры аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава ды патроны да іх.
Суд прыгаварыў першага да чатырох гадоў, другога – да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палкоўнік таксама пазбаўлены вайсковага звання.
Прысуд у законную моц не ўступіў і можа быць абскарджаны ды апратэставаны.
МГ belsat.eu