Па справе аб крадзяжы зброі і боепрыпасаў у Баранавічах затрымалі 14 асобаў


Пра гэта паведамляе сайт Следчага камітэту.

Нагадаем, што камандзір адной з вайсковых частак Баранавіцкага гарнізона завёў крымінальную справу (ч. 3 арт. 294 і ч. 2, 3 арт. 295) на вайскоўцаў за незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі і боепрыпасаў.

Журналісты «Нашай нівы» высветлілі, што адзін з фігурантаў справы, 24-гадовы Дзмітрый К., які служыць паводле кантракце ў роце матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння на пасадзе загадчыка збройнага складу часткі, больш за год выносіў зброю і боепрыпасы з вайсковай часткі – аўтаматы Калашнікава, пісталеты Макарава, гранаты і патроны проста клаў у заплечнік і праносіў праз кантрольна-прапускны пункт, на якім не было ніякага дагляду.

Паводле СК, скрадзеную зброю знайшлі. Дзе знаходзяцца скрадзеныя боепрыпасы СК не паведамляе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў