У Баранавічах за набыццё пісталета і аўтамата асудзілі палкоўніка


Суд Баранавіцкага раёну і Баранавічаў 4 траўня вынес прысуд паводле крымінальнай справы пра незаконныя дзеянні з агнястрэльнаю зброяй і боепрыпасамі ў адной з вайсковых частак. Пра гэта паведамілі ў Берасцейскім абласным судзе.

Hавiны
Па справе аб крадзяжы зброі і боепрыпасаў у Баранавічах затрымалі 14 асобаў
2018.08.08 09:51

Адзін з фігурантаў спраў, палкоўнік, незаконна купіў два пісталета Макарава ды патроны да іх, а таксама прыдатны для стральбы аўтамат Калашнікава з патронамі. Зброю незаконна захоўваў, перавозіў і насіў пры сабе.

Другі абвінавачаны незаконна захоўваў у кватэры аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава ды патроны да іх.

Hавiны
«Яму прыгразілі, каб маўчаў». Новыя дэталі справы кантрактніка, падазраванага ў гандлі зброяй
2018.08.06 18:15

Суд прыгаварыў першага да чатырох гадоў, другога – да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палкоўнік таксама пазбаўлены вайсковага звання.

Прысуд у законную моц не ўступіў і можа быць абскарджаны ды апратэставаны.

Аб’ектыў
У Баранавічах кантрактнікі скралі зброю і боепрыпасы. Раўкоў сыйдзе ў адстаўку?
2018.08.06 21:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў