У Баранавічах у ДТЗ загінуў футбаліст мясцовай каманды


18 ліпеня на вуліцы Пралетарскай у Баранавічах футбаліст клубу «Баранавічы» Яўген Дрозд патрапіў у ДТЗ. Спартоўца загінуў, яго пасажырка ў шпіталі, паведамляе на сваёй старонцы ў ВК футбольны клуб.



Паводле відавочцаў, футбаліст рухаўся на матацыкле і ў пэўны момант не справіўся з кіраваннем. Матацыкл ударыўся ў бардзюр і ўпаў на дарогу. Ад атрыманых траўмаў Яўген Дрозд загінуў на месцы, яго пасажырку даставілі ў больніцу.

ДАІ высвятляе акалічнасці здарэння.

Hавiны
Гульні каля трону: якія прывілеі атрымлівае хакейнае атачэнне Лукашэнкі і хто гэтыя людзі?
2020.05.27 21:53

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў